Баксёру Аляксею Кудзіну адмовілі ў скарзе на рашэнне аб экстрадыцыі з Расеі ў Беларусь


Маскоўскі абласны суд пастанавіў, што шматразоваму чэмпіёну свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксею Кудзіну ў Беларусі не пагражаюць катаванні, а яго крымінальны пераслед не з’яўляецца палітычна матываваным, паведамляе тэлеграм-канал «Сборная ЗОЖ».

Аляксей Кудзін.
Фота: fightnews.info

Суд адмовіў у скарзе абаронцаў на рашэнне аб экстрадыцыі ў Беларусь.

У Беларусі Аляксея Кудзіна абвінавачваюць па арт. 363 КК («Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў»). Па гэтым артыкулу яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Генпракуратура папрасіла Расею выдаць байца Кудзіна. У Беларусі яму пагражае да 5 гадоў зняволення
2021.02.10 16:10

Нагадаем, што Кудзіна затрымалі пасля акцыі пратэсту ў Маладзечне 10 жніўня, тады ў яго стралялі. Спартсмена адпусцілі 21 жніўня, узбудзіўшы супраць яго крымінальную справу і абраўшы меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

На пазначанае судовае паседжанне 19 лістапада Кудзін не з’явіўся і суддзя змяніла яму меру стрымання на заключэнне пад варту, а яго самога афіцыйна абвясцілі ў вышук.

У студзені 2021-га стала вядома аб затрыманні Кудзіна ў Маскве па запыце беларускіх уладаў. Пасля гэтага Генпракуратура Беларусі накіравала ў Расею зварот аб экстрадыцыі. У абарону Аляксея Кудзіна выступілі беларускія і расейскія спартсмены.

Hавiны
«Даў так, што запусціў у космас». Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін пра тое, як яго затрымлівалі
2020.12.10 19:54

АД, belsat.eu

Стужка навінаў