Ва Украіне канфіскавалі 60 адзінак тэхнікі ў трох беларускіх дарожна-будаўнічых прадпрыемстваў


Ва Украіне канфіскавалі 60 адзінак тэхнікі беларускіх дарожна-будаўнічых прадпрыемстваў, паведамілі ў пракуратуры Кіева.

Канфіскаваная беларуская тэхніка ва Украіне.
Фота: kyiv.gp.gov.ua

Пракуратура Кіева канфіскавала будаўнічую тэхніку, якая належыць тром беларускім арганізацыям, але зараз знаходзіцца на тэрыторыі Украіны.

Гаворка ідзе пра каткі, бульдозеры, экскаватары ды іншую падобную тэхніку, якая належала трэстам № 2 (Гомель), № 4 (Берасце) і № 8 (Менск). Іхныя працаўнікі ўдзельнічалі ў будаўніцтве ўкраінскіх дарог.

Агульны кошт канфіскаванай тэхнікі перавышае 7 мільёнаў долараў.

Канфіскаваная беларуская тэхніка ва Украіне.
Фота: kyiv.gp.gov.ua

Канфіскацыю правялі ў межах крымінальнага расследавання фактаў крадзяжу дзяржаўных грошай, выдзеленых з бюджэту Украіны для будаўніцтва і рамонту дарог, а таксама з-за магчымай датычнасці да агрэсіі супраць Украіны.

Інтэрв’ю
Украінская ўцякачка – пра тое, як яе прыняла Беларусь
2022.05.25 16:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў