Чацвёра затрыманых жыхароў Жодзіна абвесцілі галадоўку


Мужчыны, якіх затрымалі ў прыватнай лазні ўвечары 24 красавіка, пратэстуюць супраць абсурдных абвінавачванняў ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Увечары 24 красавіка ў Жодзіна сілавікі зладзілі напад на лазню ў прыватным сектары: былі затрыманыя 13 жанчын і 7 мужчын. Іх абвінавацілі ў тым, што яны нібыта «арганізавалі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем пратэставай сімволікі». Усіх прысутных затрымалі і даставілі ў РУУС, дзе на іх склалі пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», чацвёра затрыманых мужчын – Аляксандр Кавалёў, Яўген Шаляпень, Станіслаў Рэпкін і Яўген Літвінаў– абвясцілі галадоўку. Яны пратэстуюць супраць таго, што ім выстаўляюць абвінавачванні ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве і супраціве міліцыі.

Hавiны
У прыватным сектары Жодзіна затрымалі 20 мясцовых жыхароў
2021.04.25 09:34

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў