Уступіў у сілу закон аб смяротным пакаранні за здраду дзяржаве


Папраўкі ў кодэксы ў пытаннях крымінальнай адказнасці, якія прадугледжваюць смяротнае пакаранне для чыноўнікаў і вайскоўцаў за дзяржзраду, уступілі ў моц.

Уголовный кодекс Республики Беларусь, УК РБ
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. 24 студзеня 2022 года.
Фота: Белсат

Закон № 256-3 ад 9 сакавіка «Аб змене кодэксаў у пытаннях крымінальнай адказнасці» апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 14 сакавіка. 25 сакавіка дакумент уступіў у сілу. У законе зявілася крымінальная адказнасць «за здраду дзяржаве», здзейсненую службовай асобай. Папраўкі прадугледжваюць за гэтае злачынства нават смяротнае пакаранне, якое распаўсюджваецца на ўсіх асобаў, якія займаюць дзяржпасады.

З 25 сакавіка, згодна з папраўкамі, у Беларусі з’явілася крымінальная адказнасць за «прапаганду тэрарызму» і «дыскрэдытацыю арміі», а таксама штрафы за злачынствы антыдзяржаўнай накіраванасці.

Разбор
«Здрада Лукашэнку, а не Беларусі». Новы закон уводзіць смяротнае пакаранне для чыноўнікаў
2023.03.14 21:43

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў