Старшыні саюзу палякаў Анджэліцы Борыс змянілі меру ўтрымання на хатні арышт


Старшыня саюзу палякаў у Беларусі Анджэліка Борыс пасля года зняволення была вызваленая са Следчай турмы № 8 у Жодзіне. Ёй змянілі меру ўтрымання на хатні арышт.

Анджэліка Борыс.
Фота: Anatol Chomicz / Forum

Паводле інфармацыі «Белсату», Анджэліцы Борыс змянілі меру ўтрымання на хатні арышт. Кантактаваць з польскімі дыпламатамі ёй пакуль забараняецца. З Жодзіна яна была дастаўленая ў вёску Грабяні Гарадзенскай вобласці.

Старшыню Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліку Борыс затрымалі 23 сакавіка 2021 года, утрымлівалі ў Следчай турме № 8: яе вінавацілі ў «распальванні варожасці» і «рэабілітацыі нацызму». Праваабарончая супольнасць прызнала Борыс зняволенай з палітычных прычынаў.

Артыкулы
Яна кіруецца прынцыпам «калі не я, то хто». Хто такая Анджэліка Борыс – старшыня Саюзу палякаў у Беларусі
2021.04.09 09:15
  • Анджэліка Борыс – фігурантка «справы палякаў», у межах якой летась арыштавалі актывістаў Саюзу палякаў у Беларусі з Горадні, Ліды, Ваўкавыску і Берасця: журналіста Анджэя Пачобута, Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву. Трох апошніх жанчын вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь у траўні 2021 года.
  • Борыс і Пачобута таксама прымушалі пакінуць Беларусь. Вядома, што Пачобут адмовіўся ад эміграцыі, якой ад яго вымагалі ўзамен на вызваленне.

belsat.eu

Стужка навінаў