Анатоль Лябедзька павіншаваў беларусаў з Днём Волі з кіеўскага Майдану незалежнасці


Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай палітык Анатоль Лябедзька павіншаваў беларусаў з Днём Волі з Майдану незалежнасці ў Кіеве.

«Беларусы святкуюць Дзень Волі там, дзе яны фізічна знаходзяцца – па ўсім свеце. Але пры гэтым нашыя сэрцы – у Беларусі. Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх беларусаў, якія думаюць пра будучыню, пра новую незалежную і еўрапейскую Беларусь», – сказаў Анатоль Лябедзька.

Ён нагадаў, што прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай цяпер ва Украіне.

«Мы прыехалі, каб сказаць пра нашую салідарнасць і еднасць з украінцамі, пра нашае разуменне таго, што, калі будзе вольная Украіна, будзе і вольная Беларусь. Са святам! Я веру ў перамогу», – павіншаваў беларусаў Анатоль Лябедзька.

«Я веру, што нацыя, якая змагаецца за свабоду, будзе заўсёды мацнейшая, чым нацыя, якая змагаецца за цукар», – дадаў палітык.

У склад беларускай дэлегацыі, якая з 24 сакавіка застаецца ва Украіне, увайшлі Валер Кавалеўскі, Анатоль Лябедзька, прадстаўнік «ByPol» ​​Аляксандр Азараў і прадстаўнік НАУ Валер Мацкевіч. 24 сакавіка дэлегацыя сустрэлася з добраахвотнікамі беларускага Батальёну імя Кастуся Каліноўскага і з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны.

Hавiны
«Другая армія ў свеце атрымлівае па зубах». Батальён імя Каліноўскага падвёў вынікі 30 дзён вайны
2022.03.25 11:45

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў