Пракуратура Маскоўскага раёну Менску накіравала ў суд крымінальную справу супраць спевака Цімы Беларускіх і яго 25-гадовага знаёмага. Ім выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 328 КК («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў без мэты збыту»), паведамляе «Onliner».
Згодна з матэрыяламі справы, хлопцы ў снежні і студзені набылі 1,96 грама гашышу праз інтэрнэт. Частку ўжылі ў гульнявым клубе, а астатняе выявілі міліцыянты.
Падчас асабістага вобшуку Цімы Беларускіх міліцыянты знайшлі яшчэ і 0,0375 грама амфетаміну. Сваю віну ў зробленым падвіноўныя прызналі ў поўным аб’ёме.
«Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, усебаковым даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў абвінавачваных паводле ч. 1 арт. 328 КК», – паведамілі ў пракуратуры.
Пракурор пакінуў без зменаў выбраныя раней меры стрымання.
АД, belsat.eu