Лявон Вольскі выпусціў новы альбом да Дня Волі


Лявон Вольскі выпусціў новы альбом з назваю «Трыбунал», прымеркаваны да Дня Волі.

Вокладка альбому «Трыбунал» Лявона Вольскага

«Сем гадоў таму, 25 сакавіка 2014 года, выйшаў мой першы сур’ёзны сольны альбом «Грамадазнаўства». Мы адмыслова прымеркавалі рэліз да Дня Волі. І ў гэтым, 2021-м, вырашылі таксама зрабіць падарунак беларускаму народу на Свята. Сустракайце новы альбом – 10 песень пра нашае жыццё ў гэты складаны, трывожны і натхняльны час!» – піша музыка.

Паслухаць новы альбом Вольскага «Трыбунал» можна на лічбавых пляцоўках.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў