Стала вядома, хто кіраваў затрыманнямі ў менскай краме «Алмі» 11 жніўня


Тэлеграм-канал «Ник и Майк», які напярэдадні апублікаваў кадры масавых затрыманняў у менскай краме «Алмі» 11 жніўня, распавёў, хто іх арганізоўваў.

Гэтак, апазнаныя Хазалбек Атабекаў, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, і Сяргей Аўсянкін, камандзір 1-га патрульнага батальёну часткі 5448.

На відэа Атабекаў, які раней ужо трапіў пад санкцыі Еўразвязу за разгон Плошчы 2010 года, хапае за валасы двух маладых людзей, якія ўжо былі затрыманыя і не ўяўлялі ніякай пагрозы. 13 жніўня яго ўзнагародзілі медалём «За бездакорную службу I ступені».

Паводле тэлеграм-каналу, у затрыманнях удзельнічалі байцы 1-га батальёну часткі ўнутраных войскаў 5448. Камандуюць падраздзяленнем капітан Яўген Салодкі і Артур Грыгаран, але ў той дзень яны падпарадкоўваліся Атабекаву і Аўсянкіну.

Hавiны
У сеціве з’явілася відэа збіцця сілавікамі людзей у менскай краме
2021.02.24 18:48

Таксама апублікаванае відэа, на якім паказана, як людзей пакавалі ў аўтазак пасля затрыманняў у краме. Спецтранспарт разлічаны на 24 месцы разам з канвоем, але ў гэты загрузілі 35 чалавек без уліку канвою, адзначаюць «Ник и Майк».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў