Даклад вярхоўнага камісара ААН: У Беларусі – крызіс беспрэцэдэнтных маштабаў у галіне правоў чалавека


Марш герояў
Марш герояў у Менску. 13 верасня 2020 года.
Фота: АВ / Vot Tak TV / «Белсат»

Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мічэль Бачэлет 25 лютага ў Жэневе на 46-й сесіі Рады ААН у справе правоў чалавека прэзентавала справаздачу пра становішча ў Беларусі.

«Падзеі, якія развярнуліся да і беспасярэдне пасля выбараў, прывялі да крызісу беспрэцэдэнтных маштабаў у галіне правоў чалавека», – заявіла спадарыня Бачэлет, перадае ТАСС.

На думку эксперткі, гэтыя падзеі «зрабілі больш бачнымі шматгадовыя сістэматычныя парушэнні і беспакаранасць». Вярхоўны камісар адзначыла «шматлікія і шырокія парушэнні, учыненыя ў кантэксце выбараў, сістэматычным адмаўленні фундаментальных свабодаў, масавых незаконных арыштаў».

Даклад Мічэль Бачэлет ахоплівае перыяд з 1 траўня да 20 снежня 2020 года. Пасля завяршэння працы над гэтым дакументам «сітуацыя ў галіне правоў чалавека [у Беларусі] пагоршылася», падкрэсліла яна.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў