Затрыманы былы палітвязень Міхаіл Жамчужны


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 23 студзеня быў затрыманы былы палітвязень Міхаіл Жамчужны.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Выкладчык і кандыдат навук, ён правёў у зняволенні шэсць з паловай года, атрымаў там тры новыя прафесіі, напісаў дзве навуковыя кнігі і «адчуў сябе чалавекам», адправіўшы на пенсію і ў адстаўку шэраг палкоўнікаў. Віцебск, Беларусь. 2 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Вядома, што да Міхаіла прыходзілі з ператрусам, пасля чаго ён быў затрыманы. Ягоны лёс дагэтуль невядомы.

Міхаіл Жамчужны быў асуджаны ў 2015 годзе на 6,5 года калоніі за нібыта падбухторванне да наўмыснага выдавання звестак, што складаюць службовую тайну, незаконнае набыццё сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама за дачу хабару. Праваабарончая супольнасць прызнала Міхаіла палітвязнем. Ён выйшаў на волю 19 лютага 2021 года.

Артыкулы
Пра «блатных», ежу, грошы, секс і свабоду. Міхаіл Жамчужны распавёў, як палітычнаму выжыць на зоне
2021.03.03 07:39

Паводле звестак ПЦ «Вясна» на раніцу 25 студзеня, агулам за гэтыя дні пад пераслед трапілі сама меней 157 асобаў. Супраць часткі з іх распачалі крымінальныя справы паводле артыкулаў 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні») і 361-4 («Судзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Некаторых затрыманых судзяць паводле адміністратыўных справаў. Вялікая частка людзей выходзіць на волю пасля допытаў, але ў якім статусе – невядома.

Абноўлена
«Dissidentby»: у выніку рэйду сілавікоў затрыманыя больш за 130 асобаў
2024.01.25 10:38

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў