«Dissidentby»: у выніку рэйду сілавікоў затрыманыя больш за 130 асобаў


Паводле «Dissidentby», у выніку масавага хапуна, які спецслужбы ўчынілі 23–24 студзеня, агулам у Беларусі былі затрыманыя больш за 130 асобаў.

Ініцыятыва «Dissidentby» спасылаецца на агульныя з праваабарончым цэнтрам «Вясна» падлікі.

Кіраўнік «BYSOL» Андрэй Стрыжак сёння раніцай напісаў у сваім тэлеграм-канале, што яму вядома ўжо пра 143 факты затрымання падчас аблавы, распачатай 23 студзеня.

«Вясна» паведамляе, што 23 студзеня толькі ў Берасці маглі быць затрыманыя каля 70 асобаў. Паведамляецца, што затрыманых вазілі і ў КДБ, і ў Следчы камітэт, і ў Ленінскі РАУС. Затрымлівалі толькі жанчын, іх было так шмат, што яны сядзелі ў калідорах. Тых, хто моцна абураўся і скардзіўся, адпраўлялі ў ІЧУ на 72 гадзіны.

Раней праваабаронцы адзначалі, што не ўсе, хто трапіў пад пераслед, у выніку апынуліся за кратамі: частку пасля ператрусаў і допытаў адпусцілі.

Нагадаем, 23 студзеня па ўсёй Беларусі супрацоўнікі КДБ учынілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне. У пастановах на ператрусы былі пазначаныя артыкулы 361-2 («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці») і 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні») Крымінальнага кодэксу РБ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ стала дапамога семʼям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую днямі ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Каментар
Сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопту». Кіраўнік «BYSOL» – пра атаку на сваякоў палітвязняў
2024.01.24 12:55

Ператрусы і затрыманні сваякоў палітвязняў працягнуліся 24 студзеня.

Hавiны
Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 содняў
2024.01.24 12:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў