Каля 8,5 тысячы амерыканскіх вайскоўцаў прыведзеныя ў стан падвышанай гатовасці з прычыны эскалацыі сітуацыі вакол Украіны і гатовыя накіравацца ў Еўропу. Адпаведнае рашэнне прыняў сакратар Міністэрства абароны ЗША Лойд Остын, паведамляе прэс-служба Пентагону.
Паводле прэс-сакратара Пэнтагону Джона Кербі, вайскоўцы стануць часткай сілаў рэагавання NATO, калі адпаведная група будзе актываваная. Іх перакінуць у Еўропу, каб пашырыць магчымасці для абароны чальцоў NATO. Пакуль што падраздзяленні застаюцца ў ЗША, аднак падрыхтуюцца да перамяшчэння найбліжэйшым часам.
Паводле Кербі, гэта разумныя захады, бо Злучаныя Штаты маюць «ясную карціну» рухаў Расеі для атачэння Украіны.
«Відавочна, што расейцы цяпер не маюць намеру дээскалацыі», – зазначыў прэс-сакратар Пэнтагону.
ГГ, belsat.eu