Беларусы Беластоку: «Мы спадзяваліся, што гэтыя акцыі хутка скончацца, але людзі яшчэ за кратамі»


Акцыя беларусаў Беластоку. Фота АЛ/Белсат

Ужо дзесяць месяцаў, як журналіст Анджэй Пачобут і кіраўніца «Саюзу палякаў Беларусі» Анджэліка Борыс знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

Аб гэтым не забываюць у Беластоку, у цэнтры гораду, у скверы каля помніка Ежы Папялушку стаіць стэнд з партрэтамі Анджэя і Анджэлікі. Сюды раз на месяц прыходзяць мясцовыя жыхары і прадстаўнікі беларускай дыяспары, каб выказаць словы салідарнасці з Пачобутам і Борыс, і ўсімі палітвязнямі, які знаходзяць у палоне ў рэжыму Лукашэнкі. Падобная акцыя адбылася ў Беластоку 25 студзеня.

Калі мы праводзілі першую акцыю, то думалі, што хутка ўсё скончыцца, але на жаль, мы сабраліся тут ужо ў дзясяты раз, і гэта вельмі дрэнна, – кажа ў размове з «Белсатам» адзін з удзельнікаў акцыі.

Акцыя беларусаў Беластоку. Фота АЛ/Белсат

Анджэліку Борыс затрымалі 23 сакавіка ў Горадні. На яе склалі пратакол за «арганізацыю несанкцыянаванай масавай акцыі» і арыштавалі на 15 содняў. Затым выявілася, што яна сталася фігуранткаю крымінальнай справы за «распальванне варожасці».

25 сакавіка сілавікі прыйшлі ў кватэру да Анджэя Пачобута. Учынілі ператрус, самога журналіста затрымалі і даставілі ў Менск, у СІЗА на вуліцы Валадарскага. Яго вінавацяць у «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці», гэтак жа як і Анджэліку Борыс ды іншых асобаў. Пачобуту пагражае да 12 гадоў калоніі.

Hавiны
Сайт Саюзу палякаў у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім»
2022.01.04 15:03

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў