Надвор'е на Каляды: абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


У Беларусі 25 снежня надворʼе будзе кепскае: чакаецца моцны вецер, мокры снег і галалёдзіца. Белгідрамет абвесціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Белгідрамет паведамляе, што на Каляды ў Беларусі зноў чакаецца змена напрамку паветраных патокаў. Калі яшчэ ў ноч на 25 снежня па краіне мінімальныя значэнні тэмпературы паветра будуць знаходзіцца ў межах 0, -7°С, то ўжо днём атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе больш цёплае паветра, і кантрасты тэмпературы па краіне будуць у межах ад +1°С па паўночным усходзе да +9°С па паўднёвым захадзе.

Фаза ападкаў будзе пераходзіць са снегу і мокрага снегу ў дажджу, таму чакаюцца галалёдзіца. Акрамя таго, будзе ветрана: у ноч на 25 снежня месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.

Аб’ектыў
Якія непрыемнасці нясе зіма?
2023.12.14 21:12

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў