Магілёўскі блогер Алесь Сабалеўскі не выйшаў на свабоду пасля 10 содняў арышту


Праваабарончая суполка «MAYDAY TEAM» паведамляе, што на Алеся Сабалеўскага складзены новы пратакол і паўторна арыштавалі.

Алесь Сабалеўскі ў судзе.
Фота: belsat.eu

Алеся Сабалеўскага затрымалі 12 снежня на працы ў Магілёве. На наступны дзень яго пакаралі 10 соднямі адміністратыўнага арышту. Тэрмін арышту мусіў скончыцца 22 снежня, але на свабоду ён не выйшаў.

Паводле праваабаронцаў, на Сабалеўскага склалі новы адміністратыўны пратакол нібыта «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП Беларусі) і зноў прысудзілі арышт. Колькі содняў яму далі пакуль невядома.

Hавiны
АМАП ускрыў кватэру журналіста-фрылансера Алеся Сабалеўскага
2022.01.14 14:49

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў