Першай беларускай касманаўткай можа стаць акушэрка-гінеколаг ці судовая экспертка


Сталі вядомыя імёны прэтэндэнтак на палёт у космас ад Беларусі. Сярод іх – акушэрка-гінеколаг з Баранавічаў і дзяржаўная судовая экспертка з Берасцейскай вобласці, перадае агенцтва БелТА.

Прэтэндэнткі на палёт у космас ад Беларусі. Звёзны Гарадок, Расея. 24 снежня 2022 года.
Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў Звёзны Гарадок пад Масквою і сустрэўся з дзяўчатамі, якія рыхтуюцца да палёту ў космас ад Беларусі. Сярод іх – бортправадніцы «Белавіі» Марына Васілеўская і Вікторыя Фідрус, дзяржаўная судовая экспертка з Берасцейскай вобласці Дар’я Міхнюк, акушэрка-гінеколаг з Баранавічаў Вольга Герасімава, хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Настасся Лянкова, а таксама малодшая навуковая працаўніца Інстытуту фізічна-арганічнай хіміі НАН Беларусі Вольга Масціцкая.

Лукашэнка пазычыў дзяўчатам поспехаў і заявіў: «Я ўжо сказаў, што стварыў вам вясёлае жыццё. Гавару, будзе што ўспомніць».

Раней у космасе пабывалі трое нарадзінцаў Беларусі. Гэта савецкія касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, а таксама расейскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі.

Расея выпраўляла ў касмічныя палёты шэсць жанчын: парашутыстку Валянціну Церашкову, лётчыцу Святлану Савіцкую, ракетную інжынерку і трэнерку касманаўтаў Алену Кандракову, ракетную інжынерку Алену Сярову, гідратэхніка Ганну Кікіну ды акторку Юлію Перэсільд – яна лятала на МКС дзеля кіназдымання.

Hавiны
Ад Беларусі ў космас плануюць адправіць дзяўчыну
2022.12.21 14:40

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў