Хваля рэпрэсій супраць адвакатаў дакацілася і да Пінску. Другі раз не прайшла атэстацыю вядомы і паважаны ў горадзе адвакат Наталля Аляксеева.
Яна працавала адвакатам 20 гадоў, узначальвала пінскую гарадскую калегію адвакатаў. За гады сваёй працы мела толькі падзякі і павагу. А зараз за 10 дзён яна павінна здаць свае справы.
Між тым у суд Пінску і Пінскага раёну перадалі крымінальную справу яшчэ на аднаго пінчука. 23-гадовы мужчына абвінавачваецца ўва ўдзеле ў падзеях ночы з 9 на 10 жніўня 2020 года каля будынку гарвыканкаму.
Абвінавачванне лічыць, што хлопец ужыў гвалт да міліцыянта. Ягоная дзеянні кваліфікаваныя паводле ч.2 арт. 293 КК. Хлопцу пагражае пазбаўленне свабоды на тэрмін ад 3-х да 8 гадоў.
МГ belsat.eu