Рэклама алкаголю можа з’явіцца на беларускім тэлебачанні і радыё


У Беларусі плануюць дазволіць рэкламу алкагольных напояў на тэлебачанні і радыё. Пра гэта выданню «Смартпресс» паведаміла начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю рэкламы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык.

Алкаголь.
Фота: CC0 / pxhere.com

Паводле чыноўніцы, гэта прадугледжвае праект новага закону аб рэкламе, які ўжо прайшоў узгадненне і ўнесены на разгляд ва ўрад.

Гаўрыльчык адзначыла, што рэкламу алкагольных напояў мяркуецца дазволіць з 22:00 да 07:00.

«Непаўналетнія знаходзяцца пад наглядам бацькоў. У 10 гадзін вечара яны ўжо павінны спаць. Калі ж мы гаворым пра падлеткаў, якія можа быць, не так падкантрольныя бацькам… большасць з іх тэлебачанне не глядзіць. Яны больш выкарыстоўваюць інтэрнэт», – сказала чыноўніца.

А дарослыя, паводле яе, самыя павінны крытычна ацэньваць інфармацыю і кантраляваць ужыванне алкагольных напояў.

Аб’ектыў
Ці перамогуць п’янства днём цвярозасці?
2022.11.11 21:20

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў