Папа Рымскі выказаўся пра пастаўкі зброі для Украіны


Папа Рымскі Францішак заявіў, што некаторыя краіны «гуляюць у гульні» з Украінай, спачатку перадаючы зброю, а потым разглядаючы магчымасць адмовіцца ад сваіх абавязкаў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Папа Рымскі ў размове з журналістамі прызнаўся, што адчувае «некаторае расчараванне» праз тое, што ягоныя намаганні па дасягненню міра ва Украіне не маюць поспеху. Пасля гэтага ён пачаў разважаць пра зброевую прамысловасць і вайну.

«Мне здаецца, што інтарэсы ў гэтай вайне звязаныя не толькі з украінска-расейскай праблемай, але з продажам зброі, гандлем зброяй», – сказаў ён.

«Мы не павінны гуляць з пакутніцтвам гэтага народу. Мы павінны дапамагчы ім вырашыць праблемы… Я бачу цяпер, што некаторыя краіны рухаюцца назад, не жадаюць даваць [Украіне] зброю. Пачынаецца працэс, у якім пакутнікам, безумоўна, будзе ўкраінскі народ, і гэта непрыгожа», – сказаў ён.

На просьбу аб тлумачэнні прэс-сакратар Ватыкана Матэа Бруні сказаў, што Папа Рымскі не мае пазіцыі наконт таго, ці павінны краіны працягваць пасылаць зброю ва Украіну або спыніць пастаўкі.

«Гэта было разважанне аб наступствах зброевай прамысловасці: Папа, як гэта ні парадаксальна, казаў, што тыя, хто гандлюе зброяй, ніколі не плацяць за наступствы свайго выбару, а пакідаюць плаціць людзям, такім як украінцы, якія гінуць пакутніцкай смерцю», – сказаў Бруні.

Агляд
Танкі «Abrams» прыбудуць ва Украіну на наступным тыдні. Што яшчэ Байдэн перадае Зяленскаму
2023.09.22 15:13

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў