Улады ўзмоцняць прафілактыку «дэструктыўных паводзінаў» сярод школьнікаў: дапамогуць сілавікі і псіхолагі


Міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў пра неабходнасць новых падыходаў у выхаваўчай працы, каб не дапусціць уцягвання дзяцей у «экстрэмісцкую» дзейнасць. Нагадаем, цяпер прадстаўнікі ўлады выкарыстоўваюць слова «экстрэмізм» для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў і іншадумства.

Паводле Карпенкі, праца ва ўстановах адукацыі па фармаванню «высокамаральнай асобы, якая валодае развітым пачуццём патрыятызму», цяпер патрабуе новых падыходаў.

«Цяпер вельмі важна не дапусціць уцягвання дзіцяці ў злачынную, экстрэмісцкую і іншую супрацьпраўную дзейнасць, апярэдзіць неабдуманыя крокі дзяцей і моладзі», – цытуе міністра БелТА.

Паводле Карпенкі, у гэтым плане добра зарэкамендавалі сябе формы ўзаемадзеяння ўстановаў адукацыі з вайсковымі часткамі, структурамі МУС, установамі аховы здароўя, культуры і спорту, грамадскімі арганізацыямі.

«Такое ўзаемадзеянне будзем умацоўваць. Працягнецца ўдасканаленне работы сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў. Яна павінны быць накіравана на выяўленне дэвіяцыяў, такіх як нарказалежнасць, суіцыдальныя і супрацьпраўнае паводзіны, буллінг, у тым ліку ў інтэрнэт-асяроддзі, апярэджанне іх негатыўных праяваў на аснове дыягностыкі і сістэмнага аналізу праблем.

Тым самым будзе ўзмоцнена прафілактыка рознага роду залежнасцяў і дэструктыўных паводзінаў навучэнцаў. Ужо перагледжаны службовыя абавязкі псіхолагаў, унесены змены ў змест іх працы, аптымізаваныя тыпавыя штаты і нарматывы колькасці», – адзначыў міністр.

Для ўзмацнення выхаваўчай работы з новага навучальнага года ў 5-6-м класах будуць арганізаваны факультатыўныя заняткі «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму».

Hавiны
Як бацькам абараніць дзяцей ад палітычнага ціску ў школе
2021.06.01 18:30

Нагадаем, тэрміны «экстрэмізм» і «дэструктыўная дзейнасць» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў і іншадумства.

Hавiны
Генпракуратура распачала правяранні ў польскіх школах
2021.03.16 15:32

Менавіта ў кантэксце барацьбы з іншадумствам Карпенка распавёў пра новую заканадаўчую ініцыятыву: на адкрыццё прыватных адукацыйных установаў мусіць выдаваць ліцэнзія дзяржава, а юрыдычныя асобы, якія не зʼяўляюцца ўстановамі адукацыі, не будуць мець права выкарыстоўваць у сваёй назве словы «школа», «акадэмія», «гімназія» ці «універсітэт».

Паводле міністра, «паўлегальныя прыватныя дзіцячыя садкі і школы пад шыльдай індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадскіх ці рэлігійных абʼяднанняў у большасці выкарыстоўваліся ў палітычных мэтах, станавіліся апорнымі кропкамі для каляровай рэвалюцыі, а іх супрацоўнікі і кіраўнікі аказаліся ў дэструктыўных арганізацыях рознага ўзроўню».

Hавiны
У Берасці зачынілі «Польскую школу», яе дырэктарка палітзняволеная
2021.04.19 19:28

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў