Сайт Kamunikat.org перастаў адкрывацца на тэрыторыі Беларусі, а замест яго з’явілася заглушка ад Мінінфарму, заўважыла выданне «Зеркало».
Пры ўваходзе на сайт «Камунікату» з Беларусі з’яўляецца надпіс, што доступ абмежаваны на падставе пастановы Міністэрства інфармацыі паводле Закону аб СМІ. Што менавіта парушыў сайт, не паведамляецца. З-за межаў Беларусі, у тым ліку з расейскіх IP-адрасоў, сайт адкрываецца, але працуе павольна.
З тэрыторыі Беларусі трапіць на сайт «Камунікату» можна з выкарыстаннем VPN.
«Камунікат» працуе з 2000 года, збірае беларускія электронныя кнігі, аўдыякнігі, сканы часопісаў і газетаў, радыёвыданні і музыку. У архіве сайту сабраныя больш за 16 тысяч электронных кніг.
Алесь Наваборскі belsat.eu