Аўтару «Вікіпедыі» Марку Бернштэйну прысудзілі тры гады «хатняй хіміі»


У судзе Заводскага раёну Менску 24 чэрвеня агучылі вырак палітычнаму вязню, аўтару «Вікіпедыі» Марку Бернштэйну. Анастасія Асіпчык прызначыла яму 3 гады «хатняй хіміі», паведамляе «Медиазона».

Мужчына павінен выйсці на волю.

Марк Бернштэйн.
Фота: Марк Бернштейн/Facebook

Мужчыну затрымалі 11 сакавіка 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіКу. У іх тэлеграм-канале апублікавалі фота з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасейскія матэрыялы». Бернштэйна асудзілі на 15 содняў, а потым завялі на яго крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Марк Бернштэйн – знакаміты аўтар «Вікіпедыі» і прадпрымальнік. Ува ўсім свеце ён вядомы як «Pessimist2006» – выбітны рэдактар «Вікіпедыі». Бернштэйн уваходзіць у топ-50 найлепшых аўтараў на расейскай мове. З 14 чэрвеня 2008 года ўнёс у розныя артыкулы больш за 200 тысяч выпраўленняў.

Артыкулы
Уладзіміру Мацкевічу далі 5 гадоў узмоцненага рэжыму
2022.06.23 17:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў