320-ы дзень пратэстаў: суды над Ціханоўскім і аб прызнанні матэрыялаў TUT.BY экстрэмісцкімі, сектаральныя санкцыі, новыя палітвязні


24 чэрвеня пачаліся два закрытыя суды – па справах парталу TUT.BY і Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка і іншых. Нарэшце былі ўхваленыя сектаральныя санкцыі Еўразвязу. Як прайшоў 320-ы дзень пратэстаў – у аглядзе «Белсату».

У Гомельскім СІЗА распачаўся суд над Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Арцёмам Сакавым, Уладзімірам Цыгановічам, Зміцерам Паповым. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, на паседжанне не пусцілі нават блізкіх абвінавачаных, але ў той жа час прадстаўнікам дзяржаўных СМІ было дазволена нават рабіць фотаздымкі і посціць іх у інтэрнэце.

Абнаўляецца
У Гомлі пачаўся суд над Ціханоўскім і Статкевічам
2021.06.24 12:24

Мікалай Статкевіч увайшоў у залю са словамі «Жыве Беларусь».

Адвакаты палітвязняў знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Наталля Мацкевіч, адвакатка Сяргея Ціханоўскага, перадала, што ейны падабаронны не падае духам і рашуча настроены на абарону сваіх правоў.

Артыкулы
«Духам не падае». Адвакатка Ціханоўскага распавяла пра ягоны настрой у першы дзень суду
2021.06.24 20:00

Наступнае паседжанне ў пятніцу, 25 чэрвеня. Працэс працягнецца мінімум да 30 ліпеня.

Артыкулы
«Справа Ціханоўскага – Статкевіча – Лосіка»: што вядома пра фігурантаў? Як яны звязаныя?
2021.06.24 08:29

У судзе Цэнтральнага раёну Менску распачаўся судовы працэс аб прызнанні матэрыялаў парталу TUT.BY экстрэмісцкімі.

Hавiны
Партал TUT.by могуць прызнаць экстрэмісцкім
2021.06.24 10:17

TUT.by вінавацяць у тым, што ў матэрыялах парталу дзеянні прадстаўнікоў улады (напрыклад, Аляксандра Лукашэнкі, Наталлі Качанавай, Наталлі Эйсмант ды іншых) «характарызуюцца негатыўна». У той час як дзеянні апазіцыі TUT.by нібыта «ацэньвае выключна станоўча». Фактычна партал абвінавачваюць у тым, што журналісты асвятлялі пратэсты, распавядалі пра гвалт сілавікоў і цытавалі заявы прадстаўнікоў апазіцыі.

Працэс прызнання прадукцыі парталу і сацсетак выдання экстрэмісцкімі, аднак, прыпынілі на нявызначаны тэрмін.

Hавiны
«Справу TUT.by» прыпынілі
2021.06.24 14:06

Была пададзеная заява пра абскарджанне дзеянняў камісіі ў справе вынясення экспертнага заключэння. Яго разгледзіць Эканамічны суд 6 ліпеня.

Абноўлена
Еўразвяз прыняў сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Яны ўступяць у сілу 25 чэрвеня
2021.06.24 16:37

24 чэрвеня Рада Еўразвязу ўхваліла сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Яны пачнуць дзейнічаць 25 чэрвеня. Санкцыі закрануць нафтавую, калійную, банкаўскую, тытунёвую галіны, тэхналогіі сачэння.

Лукашэнка ж у адказ на санкцыі выказаўся, што, калі спатрэбіцца, у Беларусі можа быць уведзеная ваеннае становішча.

Hавiны
Лукашэнка дапускае ўвядзенне ваеннага становішча ў адказ на санкцыі ЕЗ
2021.06.24 15:04

У працэсе над Віктарам Бабарыкам прайшлі спрэчкі бакоў. Чакалася, што экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі выступіць з апошнім словам перад прысудам, але ў судзе быў абвешчаны перапынак да 10.00 28 чэрвеня.

Артыкулы
Віктар Бабарыка выступіць з апошнім словам 28 чэрвеня – у судзе абвешчаны перапынак
2021.06.24 18:04

На нарадзе пра перспектывы развіцця Гарадзенскай вобласці Аляксандр Лукашэнка даў загад дасягнуць сярэдняга заробку 700-800 $, а лепей 1000$ да 2025 года.

Hавiны
Ужо не «па 500». Лукашэнка раздае новыя абяцанні наконт заробкаў
2021.06.24 17:47

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек. Агулам цяпер у Беларусі – 507 зняволеных па палітычных матывах.

Hавiны
У Беларусі – 507 палітвязняў
2021.06.24 21:27

Яшчэ 19 чэрвеня ўступіў у моц Закон аб змене кодэксаў у пытаннях крымінальнай адказнасці. Папраўкі сярод іншага ўводзяць новыя правілы заліку тэрмінаў утрымання пад вартаю: цяпер адзін дзень перабывання пад вартай у СІЗА будзе залічвацца як 1,5 дня ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага або ўзмоцненага рэжыму (раней 1 дзень у СІЗА адпавядаў 1 дню ў калоніі). Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі ў інтэрв’ю belsat.eu патлумачыў, як будзе працаваць новы закон і ці могуць палітычныя вязні разлічваць на скарачэнне тэрміну адбыцця пакарання.

Артыкулы
У Беларусі вязням пералічаць тэрміны адбыцця пакаранняў. Сяргей Зікрацкі тлумачыць, як мусіць працаваць новы закон
2021.06.24 16:57

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў