З 25 траўня беларускія кіроўцы абавязаныя ездзіць з уключанымі фарамі


З 25 траўня да 5 чэрвеня Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ладзіць рэспубліканскую адмысловую комплексную акцыю «Увага – дзеці!» з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Пра гэта паведамілі ў ДАІ.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паводле пункту 166.9 ПДР, у гэтыя дні кіроўцы абавязаныя ездзіць удзень з уключаным блізкім святлом фараў або дзённымі хадавымі агнямі. За невыкананне гэтага патрабавання ч. 3 арт. 18.13 КаАП прадугледжвае штраф да трох базавых велічынь – 111 рублёў.

Паводле ДАІ, у сярэднім 80 % няпоўнагадовых атрымліваюць траўмы на дарогах з траўня да кастрычніка, большая іх частка – улетку, калі дзеці застаюцца без нагляду педагогаў і бацькоў.

Таксама міліцыянты будуць тлумачаць бацькам прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнага перавозу няпоўнагадовых, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзінаў на дарозе.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў