Сярэдні красавіцкі заробак зменшыўся амаль на 20 рублёў у параўнанні з сакавіцкім


Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку сёлета склаў 1795,9 рублёў, паведамляе Белстат. У сакавіку намінальны сярэдні заробак быў большы на 18,3 рублі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паводле падлікаў афіцыйнай статыстыкі, намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі красавіку бягучага году склаў 1795,9 рублі. У сакавіку сёлета, як паведамляў Белстат, намінальны сярэдні заробак складаў 1814,2 рублёў. За месяц заробак зменшыўся на 18,3 рублі. У лютым сёлета сярэдні намінальны налічаны заробак у Беларусі складаў 1687,8 рублёў.

Сярэдні намінальны налічаны заробак – заробак да выліку падаходнага падатку. З улікам інфляцыі ў красавіку сёлета беларусы, у параўнанні з красавіком мінулага году, сталі зарабляць на 9,6 % болей. Гэта звязаны перадусім не праз значны рост заробкаў, але праз змяншэнне інфляцыі.

Першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка распавяла, што, верагодна, у трэцім квартале сёлета падрастуць заробкі ў бюджэтнікаў. Цяпер гэтае павышэнне абмяркоўваецца з Мінфінам. Агулам, паводле чыноўніцы, на аплату працы працаўнікоў бюджэтнай сферы сёлета з бюджэту краіны будзе выдзелена Br15,6 млрд.

Hавiны
Белстат: беспрацоўе захавалася на ўзроўні 3,6 %, сярэдні заробак вырас да 1814 рублёў
2023.04.26 18:44
Стужка навінаў