Спявачка Тына Тэрнэр памерла ва ўзросце 83 гадоў у Швейцарыі


Знакамітая спявачка, «каралева рок-н-ролу» Тына Тэрнэр памерла ва ўзросце 83 гадоў у Швейцарыі. Аб гэтым паведамляе «Sky News».

Тына Тэрнэр. Кадр з кліпа «The Best»: Tina Turner / YouTube

У Швейцарыі 24 траўня памерла спявачка Тына Тэрнэр. Ёй было 83. Тэрнэр называлі адной з найвялікшых вакалістак і самых харызматычных выканаўцаў рок-музык.

«Тына Тэрнэр, «каралева рок-н-ролу», мірна памерла сёння ва ўзросце 83 гадоў пасля працяглай хваробы ў сябе ўдома ў Кюснахце недалёка ад Цюрыха, Швейцарыя», – гаворыцца ў заяве аб смерці знакамітасці.

Тэрнэр нарадзілася ў ЗША. Рок-спявачка застанецца ў памяці аматараў яе творчасці дзякуючы сваёй узрушальнай энергетыцы і серыі хітоў, уключаючы «The Best», «Proud Mary», «Private Dancer» і «Whatʼs Love Got to Do With It».

Упершыню яна набыла вядомасць у 1960-х гадах разам з былым мужам Айкам Тэрнэрам, у іх рэпертуары была класічная песня «River Deep, Mountain High».

У 1970-х сольная кар’ера спявачкі ўжо ішла на спад, аднак кантракт з «Capitol Records» у 1980-х стаў шчаслівым. У 1984 годзе альбома «Private Dancer» Тэрнэр быў прададзены тыражом больш за 10 мільёнаў копіяў і зрабіў яе мегазоркай.

Ну і самая яе вядомая песня «The Best», якую не зблытаеш ні з чым.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў