Пераслед у Беларусі. 24 траўня


У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадскай супольнасці. Белсат абагульняе падзеі за 24 траўня.

У Горадні працягваецца суд па «справе Аўтуховіча». Распачаўся допыт абвінавачаных. Мікалай Аўтуховіч будзе даваць свае паказанні па справе апошнім.

Жыхара Бабруйска абвінавачваюць па васьмі артыкулах КК за пагрозы і абразы ў адрас чыноўнікаў і сілавікоў у інтэрнэце

Перашкаджаў развівацца айчынным вытворцам тэкстыльнай прамысловасці і не плаціў падаткаў. У Беларусі затрыманы уладальнік буйной сеткі магазінаў таннага адзення

Маці палітвязня Ягора Марціновіча, журналістку Таццяну Мушынскую, звольнілі з часопіса «Мастацтва»

Дырэктар выдання «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых знаходзіцца ў СІЗА Жодзіна

У Гародні затрымалi Юрыя Давыдава. Яго адпусцілі. У сакавіку Юрыю прысудзілі 2,5 года «хіміі» за «абразу прадстаўніка ўлады»

У Менску затрымалі Юлію Куксу. Вядома, што прыкладна 3-4 месяцы таму Юлію судзілі за абразу суддзі, прызналі вінаватай і прызначылі ў якасці пакарання год «хатняй хіміі»

У Менску затрыманы 19-гадовы хлопец. На праўладным тэлеграм-канале затрыманага паказваюць у адной бялізне і прымушаюць дэманстраваць татуіроўкі на целе

У спісе «тэрарыстаў» КДБ 15 новых прозвішчаў, у тым ліку Марыя Калеснікава і Максім Знак.

Артыкулы
КДБ дадало Знака, Калеснікаву і яшчэ 13 беларусаў да спісу «тэрарыстаў»
2022.05.24 21:15

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў