На станцыі «Ратамка» загінула цэлая сям'я: мужчыну, ягоную цяжарную жонку і дзіця збіў электравік


Увечары 23 траўня на чыгуначнай станцыі «Ратамка» ў Менскім раёне электравік насмерць збіў сям’ю, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: sk.gov.by

Каля 10:00 вечара мужчына 32 гадоў і ягоная 22-гадовая цяжарная жонка перабягалі на забаронны гукавы і светлавы сігнал каляіну, якой ехаў электравік. Жанчына везла вазок з дзіцём – сямʼя спяшалася на электравік.

У выніку наезду цягніка бацька і дзіця памерлі на месцы, маці атрымала цяжкія траўмы, з якімі была шпіталізаваная, а раніцай 24 траўня жанчына памерла.

На месцы працавала следча-аператыўная група. Апытаныя працаўнікі чыгуначнай станцыі, суседзі загінулых, агледжанае месца здарэння.

Паводле гэтага факту Менскім раённым аддзелам Следчага камітэту распачатая крымінальная справа на падставе ч. 3 арт. 314 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага транспарту асобай, абавязанай выконваць гэтыя правілы ў сілу выкананай працы або займанай пасады, што прывяло праз неасцярожнасць да смерці дваіх або больш асобаў).

Як сцвярджае Следчы камітэт, сям’ю збіла электрычка, якая рухалася па маршруце «Менск-Віцебск». Аднак трагедыя здарылася на станцыі «Ратамка», якая знаходзіцца ў адваротным боку маршрута, у накірунку Маладзечна. Таксама з Менску ў Віцебск не ходзяць прамыя электрычкі, толькі цягнікі.

Аналітыка
«Прынцып утойвання і хлусні». Як «Экономика Беларуси» таксама стала экстрэмісцкай
2022.05.24 11:01

Алена Рувіна, belsat.eu

Стужка навінаў