КДБ дадало Знака, Калеснікаву і яшчэ 13 беларусаў да спісу «тэрарыстаў»


На сёння асобамі, «якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» КДБ лічыць ужо 60 асобаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Vadim Rymakov / TASS / Forum

Усе новыя фігуранты з пераліку ўжо асуджаныя і адбываюць пакаранне. У асноўным гэта палітзняволеныя,якія атрымалі тэрмін нібыта за «Масавыя беспарадкі» (арт. 293 КК РБ) і «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці» (арт. 130 КК РБ).

Аляксандр Зайцаў («Акт тэрарызму»).

Удзельнікі справы тэлеграм-каналу «Армія з народам» і асуджаныя за «Масавыя беспарадкі» (арт. 293 КК РБ): палітвязень Яўген Прывалаў, палітвязень Сяргей Ярашэвіч, палітвязень Сяргей Коршун, палітзняволеная Антаніна Канавалава, палітвязень Сяргей Спарыш.

Паплечнікі Віктара Бабарыкі: палітвязні Максім Знак і Марыя Калеснікава – былі асуджаныя па трох артыкулах КК Беларусі: «Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»; «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам»; «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім».

Палітвязень Раман Марусаў, пакараны нібыта за перадаваў інфармацыю тэлеграм-каналу, прызнанаму экстрэмісцкім. Асуджаны па арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці») КК Беларусі.

Таксама за нібыта «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці» ў спіс КДБ патрапілі Яўген Івончык, палітвязень Антон Нагела, палітвязень Дзяніс Сырэц, Яўген Трушко, Уладзіслаў Зянюк, Анатоль Мацулевіч.

Раней у спісе «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» КДБ уключыла Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку і іншых.

Hавiны
У Менску затрымалі адваката Аляксандра Данілевіча
2022.05.21 19:05

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў