Мінфін: «Дэфолт не станецца вялікай праблемай»


Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў заявіў, што Беларусь не адмаўляецца плаціць па знешніх абавязаннях, але «па розных прычынах (у асноўным з прычыны санкцый) не ўсе плацяжы праходзяць», – паведамляе партал «Зеркало». Аднак міністр не бачыць у гэтым «катастрофы».

Міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў.
Фота: Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Селіверстаў лічыць, што новыя праблемы з плацяжамі не з’яўляюцца следствам памылак унутры краіны.

«Ёсць факты: мы адпраўлялі свае плацяжы, напрыклад, у Англію міжнародным арганізацыям, але з рахункаў Нацбанку гэтыя плацяжы не праводзіліся. Ёсць тэрмін, ёсць рэсурсы. Паспрабавалі – адмовіліся. Ну, хлопцы, тады прабачце – грошы ў нас знаходзяцца тут у беларускіх рублях, – заявіў міністр.

Селіверстаў падкрэсліў, што сітуацыя з абмежаваннямі і немагчымасцю разлікаў «накіраваная» на тое, каб Беларусь абвясціла дэфолт па знешніх абавязаннях. Але гэта, на думку чыноўніка, «не будзе вялікай праблемай».

«Не думаю, што трэба баяцца. Той, хто не хацеў з намі працаваць, адмовіўся гэта рабіць і без абвяшчэння дэфолту», – запэўніў Селіверстаў.

Таксама чыноўнік паведаміў, што вядзецца работа па падключэнні да кітайскіх плацежных сістэмаў, якая нібыта «хутка завершыцца».

Эканоміка з Чалым
Беларусь чакаюць пустыя паліцы, чыноўнікі ў паніцы. Эфект ад санкцыяў пачаўся
2022.03.31 19:20

Нагадаем, што з-за санкцый ЗША пасля вайсковага ўварвання ва Украіну, былі замарожаны рахункі Цэнтрабанку Расеі. Калі сітуацыя не зменіцца, то ў пачатку траўня РФ можа быць абвешчаны дэфолт. Беларусь, якая знаходзіцца пад санкцыямі ад 2020 году, верагодна чакае такі ж лёс.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў