Беларусь у Еўразвязе, дапамога ўцекачам і палітвязням. Галоўныя тэмы візіту Ціханоўскай у Нідэрланды


Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская завершыла працоўны візіт у Нідэрланды, дзе яна сустракалася з каралём Нідэрландаў, прэм’ер-міністрам, міністрам абароны, прадстаўнікамі камітэту замежных справаў парламенту.

Святлана Ціханоўская падчас працоўнага візіту ў Нідэрланды.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Прадстаўнік Офісу Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчы ў Міністэрстве юстыцыі ў пытаннях беларускай дыяспары, візаў і рэлакацыі рэпрэсаваных бізнесаў.

Тэлеграм-канал Ціханоўскай прыводзіць асноўныя вынікі сустрэчаў:

  • Нідэрланды разгледзяць магчымасць перадаць дапамогу беларускім медыкам ва Украіне – спіс абсталявання і інструментаў складзены Фондам медычнай салідарнасці. Таксама Ціханоўская перадала спіс патрэбаў батальёну Каліноўскага – пераважна гэта амуніцыя, уніформа і наборы першай дапамогі;
Артыкулы
Прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай распачалі візіт у Кіеў
2022.04.21 15:13
  • Нідэрланды падтрымліваюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Ціханоўская падкрэсліла, што Расея абавязаная вывесці свае войскі з беларускай тэрыторыі. Ціханоўская і прэм’ер Нідэрландаў абмеркавалі гарантыі бяспекі для Беларусі, перспектывы сяброўства для Беларусі ў ЕЗ і Радзе Еўропы;
  • урад Нідэрландаў разгледзіць прапановы беларускай дыяспары для спрашчэння працэдураў рэлакацыі, легалізацыі беларусаў;
  • Нідэрланды звернуць асаблівую ўвагу на пераслед незалежных прафсаюзаў. Ціханоўская падкрэсліла, што вінаватыя ў рэпрэсіях супраць рабочых павінны быць уключаныя ў санкцыйныя спісы;
  • Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі міжнародных праваабарончых арганізацыяў «Amnesty International», Хельсінкскі камітэт, «Libereco» ды інш. Абмеркавалі магчымасць удакладніць крытэры прызнання палітвязнямі. Ціханоўская звярнула ўвагу, што важна прызнаць палітвязнямі затрыманых беларускіх партызанаў і вызваліць ад адказнасці кіберпартызанаў ды іншых удзельнікаў беларускага супраціву;
  • разам з арганізацыяй «Justice and Peace» абмеркавалі стварэнне адмысловых шэлтараў для беларускіх уцекачоў, актывістаў, сем’яў палітвязняў, а таксама праграмаў рэабілітацыі для палітвязняў, якія выходзяць на волю.
Артыкулы
Святлане Ціханоўскай уручылі Прэмію чатырох свабодаў
2022.04.21 16:30

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў