Лукашэнка агучыў версію планаванага «дзяржперавароту ў Беларусі»


Падчас візіту на Гомельшчыну Лукашэнка распавёў пра тое, што фігуранты «справы аб дзяржаўным перавароце» распрацавалі нават некалькі сцэнароў яго ліквідацыі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што змоўшчыкі распрацоўвалі некалькі сцэнароў «дзяржперавароту» ў Беларусі. Першапачаткова яны нібыта планавалі ліквідацыю Лукашэнкі на парадзе 9 траўня. Але паколькі рэалізацыя такога сцэнару была складанай, яны адмовіліся ад гэтага і вырашылі ўчыніць напад на картэж. З гэтай мэтай яны набылі і прывезлі ў Беларусь гранатамёты. Але і гэты сцэнар стаў немагчымым, паколькі аўтамабілі ў картэжы рухаюцца даволі хутка і патрапіць у іх з гранатамёта вельмі складана. Таму абралі трэці варыянт – напад на загарадную рэзідэнцыю Лукашэнкі. І на гэтыя мэты нават вылучылі 10 мільёнаў долараў, а на снайпера – 1 мільён долараў. Праўда, Лукашэнка не сказаў, хто вылучыў грошы і каму яны паступілі.

ВІДЭА
Фэйкавыя пераварот і ліквідацыя Лукашэнкі гэта аперацыя ФСБ ці КДБ? Інтэрв’ю з Маркам Фейгіным
2021.04.22 20:56

Пасля дзяржаўнага перавароту апазіцыя мела намер прасіць увесці ў Беларусь войскі NATO. І гэта, нібыта, стала б трамплінам нападу на Расею.

«Ім трэба было на дзень нібыта прыйсці тут да ўлады і заявіць, што мы ва ўладзе. Для чаго? Каб папрасіць увесці войскі NATO на тэрыторыю Беларусі і паставіць іх на ўсходняй мяжы каля Смаленску. Гэта быў трамплін – я вам заўсёды казаў – для нападу на Расею. Гэта быў першы крок», – сказаў Лукашэнка.

«Справа аб дзяржперавароце»

Чацвярым затрыманым у справе аб дзяржаўным перавароце выставілі абвінавачанні ў змове з мэтай захопу ўлады. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» паведаміў прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак. З ягоных словаў, затрыманыя даюць прызнальныя паказанні і супрацоўнічаюць са следствам.

Імёны трох фігурантаў справы вядомыя – гэта паліткансультант Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і адвакат Юрый Зянковіч, хто чацвёрты затрыманы – не агучваецца.

Калаж для вокладі. Крыніца: Рыгор Кастусёў / Facebook; Александр Федута / прыватны архіў; Юрась Зянковіч / Facebook

Аляксандра Фядуту і Юрася Зянковіча затрымалі ў Маскве. Рыгора Кастусёва схапілі ў Шклове.

Эксперты і палітыкі раскрытывалі заяву пра меркаванае пакушэнне на Лукашэнку і лічаць усё гісторыю правакацыяй спецслужбоўцаў.

ВІДЭА
Нестыкоўкі ФСБ і КДБ. Навошта Пуціну і Лукашэнку патрэбны фэйк са спробай перавароту?
2021.04.23 16:02

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў