У Берасці ў чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу – больш за 500 цяжкавікоў


На памежных пераходах з Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію захоўваюцца вялізныя чэргі цяжкавікоў. Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, у пункце пропуску «Казловічы» сабралася чарга з больш як 500 машынаў.

Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

На памежных пунктах пропуску на выезд у Латвію сабраліся чэргі з дзясяткаў цяжкавікоў, а таксама дзясяткі соцень машынаў на выезд у Літву і Польшчу.

Паводле памежнікаў, у пунктах пропуску «Беняконі» і «Каменны Лог» стаяць у чэргах больш за 250 грузавых машынаў. Найбольшая чарга назіраецца на пункце пропуску «Казловічы»: тут у чарзе стаяць больш за 500 цяжкавікоў. Такая чарга расцягнулася амаль на 30 кіламетраў.

Разам з тым, у Берасці на выезд у Польшчу ў пункце пропуску «Берасце» сабралася чарга з больш як 350 легкавікоў.

У Літву і Латвію чэргі складаюць некалькі дзясяткаў легкавых аўтамабіляў.

Hавiны
Лукаш Ясіна: Польшча можа закрыць памежны пераход у Тэрэспалі
2023.02.16 15:28

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў