Памочнік Пуціна праз месяц вайны параўнаў сітуацыю ў Расеі з распадам СССР і лютаўскаю рэвалюцыяй


Памочнік прэзідэнта Расеі і кіраўнік расейскай дэлегацыі на перагаворах з Украінай Уладзімір Мядзінскі 24 сакавіка заявіў, што цяпер «на коне само існаванне Расеі як расейскай цывілізацыі». Пра гэта піша «РИА Новости».

Памочнік прэзідэнта Расеі Уладзімір Мядзінскі.
Фота: rvio.histrf.ru

Паводле Мядзінскага, Захад нібыта штурхае Расею да разбурэння палітычнай сістэмы і краіны. Ён параўнаў сітуацыю са смутным часам напярэдадні лютага 1917 года, калі была скінутая манархія, і пачаткам распаду СССР.

Што такое «расейская цывілізацыя» і што менавіта робіць Захад для яе знішчэння, Мядзінскі не патлумачыў.

Аналітыка
«Нельга выключаць і дзяржаўнага перавароту». Што агульнага ў сённяшняй Расеі з лютаўскаю рэвалюцыяй
2022.03.20 08:00

Нагадаем, што роўна месяц таму Расея напала на Украіну, ператварыўшы канфлікт, які цягнуўся з 2014 года, у поўнамаштабную вайну.

У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны 23 сакавіка паведамілі, што з пачатку канфлікту Расея страціла каля 15 600 асобаў.

Аналітыка
Лічбы вайны: якія страты зазналі Украіна і Расея за месяц баявых дзеянняў
2022.03.24 11:49

ПС belsat.eu

Стужка навінаў