Старшыню АГП з Акрэсціна даставілі ў шпіталь. Кіраўніка БСДП знайшлі ў ізалятары Жодзіна


Ад АГП на пасаду кандыдата на праймэрыз і далей на ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі абраны Мікалай Казлоў

Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова даставілі з ізалятару на вуліцы Акрэсціна ў Менску ў шпіталь МУС. Пра гэта паведамляе старонка АГП у Facebook.

Мікалая Казлова затрымалі 22 сакавіка. Раней ён скарыстаўся сваім законным правам і тройчы пасля допытаў адмовіўся даваць падпіску пра неразгалошванне. Яму прысуджалі 15 содняў і выклікалі на размовы ў РУУС. Пасля адной з гутарак Мікалая трое содняў утрымлівалі на Акрэсціна.

На пачатку сакавіка яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 407 КК («Наўмыснае раскрыццё інфармацыі аб расследаванні, папярэднім следстве або закрытым судовым пасяджэнні»).

Hавiны
У Менску затрыманы лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі
2021.03.23 08:30

23 сакавіка Мікалаю Казлову стала дрэнна падчас суда пасля ночы, праведзенай у перапоўненай і залітай хлёркай камеры.

Між тым, дагэтуль не вядома, дзе цяпер старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў. Яго затрымалі па дарозе ў краму 21 сакавіка і на наступны дзень арыштавалі на 15 содняў за непадпарадкаванне.

«Патавая сітуацыя, дзе цяпер на сённяшні дзень Ігар Барысаў, не вядома! Адвакату інфармацыю адмовіліся прадставіць на Акрэсціна, абаронца планаваў сустрэцца з кліентам для напісання скаргі!» – паведаміла ў Facebook жонка палітыка Алена Барысава.

Праз некаторы час яна паведаміла, што ейны муж знайшоўся ў ізалятары Жодзіна.

Ігар Барысаў быў адным з заяўнікаў акцыі на Дзень Волі. Але ўлады дазволіць яе правядзенне адмовіліся.

Абноўлена
Старшыню БСДП Ігара Барысава асудзілі за непадпарадкаванне сілавікам
2021.03.22 15:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў