Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарам Украіны па асаблівых даручэннях


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская прыняла ў Офісе новапрызначанага амбасадара Украіны па асаблівых даручэннях у справе Беларусі. Гэта адбылося 23 лютага, напярэдадні другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, паведамляе прэс-служба лідаркі дэмакратычных сілаў.

Ігар Кізім падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.
Фота: Светлана Тихановская / Telegram

«Беларуская лідарка павіншавала амбасадара з прызначэннем і выказала словы салідарнасці і падтрымкі Украіне. Бакі абмеркавалі пачатак беларуска-ўкраінскага дыялогу і магчымую супрацу паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай. Лідарка таксама падзякавала Ігару Кізіму за яго працу ў Беларусі – там ён быў апошнім украінскім амбасадарам, з 2017 па 2023 год», – піша прэс-служба.

Ігар Кізім прызначаны амбасадарам Украіны па асаблівых даручэннях у справе Беларусі 2 лютага 2024 года. Ён вядомы як дасведчаны дыпламат, які вельмі добра ведае беларускія справы.

Тым часам у Кіеве высілкамі офісу Святланы Ціханоўскай і дэпутскай групы «За дэмакратычную Беларусь» адбылася дыскусія «Стасункі афіцыйнага Кіева і дэмакратычных сілаў Беларусі: выклікі, пагрозы, магчымасці». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Парламентский Канал», звязаны з палітыкам Анатолем Лябедзькам.

Падчас дыскусіі прыйшлі да таго, што галоўным крытэрам эфектыўнасці супольнай працы можа быць запуск беларуска-ўкраінскага стратэгічнага дыялога.

Таксама дэпутатская група «За дэмакратычную Беларусь» рыхтуе адмысловую заяву аб непрызнанні вынікаў беларускіх псеўдавыбараў.

Аб’ектыў
«Добра ставіцца да Беларусі». Ігар Кізім прызначаны амбасадарам з адмысловай функцыяй
2024.02.03 21:16

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў