На 9-гадовага хлопчыка наехалі два аўтамабілі. Ён пераходзіў дарогу на чырвонае святло


ДТЗ з 9-гадовым хлопчыкам.
Фота: sk.gov.by

Следчы камітэт удакладняе акалічнасці наезду на 9-гадовага хлопчыка ў Менску.

Паводле звестак следства, 19 лютага 46-гадовая кіроўца Jaguar рухалася па вуліцы Гарадзецкай і наехала на 9-гадовага хлопчыка. Той нібыта пераходзіў дарогу на чырвонае святло.

Ад удару хлопчыка адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе на яго наехаў Opel Astra, за стырном якога сядзеў 48-гадовы мужчына.

Пра стан дзіцяці нічога не паведамляюць, але з артыкулу крымінальнай справы можна зрабіць выснову, што ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Крымінальную справу распачалі паводле ч. 2 арт. 317 («Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартавым сродкам, што пацягнула за сабой прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў»).

Калі вы маеце інфармацыю пра гэтае ДТЗ, Следчы камітэт просіць паведаміць яе па тэлефонах (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.

ЯП belsat.eu

 

Стужка навінаў