Ва Украіне загінуў беларускі афіцэр, які ваяваў на баку Расеі – СМІ


На Херсоншчыне каля Крынак нядаўна загінуў грамадзянін Беларусі, які ваяваў на баку Расеі, паведамляюць украінскія медыі. Як пацверджанне ў сеціве з’явіліся дакументы на імя Дзяніса Аляксандравіча Лазарава.

Дакументы, якія паказвае журналіст Андрэй Цапліенка ў пацверджанне таго, што беларус загінуў каля Крынак.
Фота: ЦАПЛІЄНКО_UKRAINE FIGHTS / Telegtam

Украінскі журналіст Андрэй Цапліенка паказвае беларускі пашпарт на імя Лазарава, вайсковы білет афіцэра запасу Узброеных сілаў Беларусі і два квіткі на цягнікі – з Севастопалю ў Разань на 9 студзеня і з Разані да Ульянаўску на 11 студзеня.

У дакументах пазначана, што Лазараў нарадзіўся 25 верасня 1976 года ў Гомлі. Вайсковы білет афіцэра запасу выдадзены 27 снежня 2022 года ваенкаматам Менскага раёну. Службу ў беларускім войску Лазараў праходзіў з 1995 да 2004 года.

Дакументы, якія паказвае журналіст Андрэй Цапліенка ў пацверджанне таго, што беларус загінуў каля Крынак.
Фота: ЦАПЛІЄНКО_UKRAINE FIGHTS / Telegtam

«Заўважым, што менавіта ва Ульянаўску дыслакуецца 104-ая дшд. Месяц таму брытанская выведка паведамляла, што гэтая дывізія панесла крытычныя страты пры штурме Крынак», – піша Андрэй Цапліенка.

Гэта не першыя звесткі пра беларусаў, якія апынуліся на вайне ў складзе расейскага войска. У кастрычніку 2023 года ва ўкраінскі палон трапіў Максім Запека, які расказаў, што служыць у расейскай арміі.

Аналітыка
Што вядома пра беларусаў, якія ваююць на баку Расеі
2022.06.04 11:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў