Грузінскі «Bank of Georgia» пачаў масава закрываць рахункі праз аперацыі з крыптавалютамі


«Bank of Georgia» зачыняе рахункі тым, хто адкрыў іх ад 3 месяцаў да 4-х гадоў таму. Многія кліенты ўжо атрымалі СМС аб закрыцці іх рахунку ў банку, паведамляюць у тэлеграм-каналах. Ёсць верагоднасць, што закрыццё рахункаў можа быць часткова звязанае з крыптавалютнымі аперацыямі.

«Bank of Georgia». Крыніца: georgiawealth.info

На вывад грошай даюць ад 2 да 5 дзён, але афіцыйных прычын закрыцця рахункаў пакуль не называюць. На сайце банку таксама няма ніякай інфармацыі.

Адной з прычын блакіроўкі рахункаў называюць аперацыі з крыптавалютай. Пападаюць пад блакіроўкі усе, незалежна ад грамадзянства.

«Закрыццё рахункаў тычыцца тых, хто здзяйсняў аперацыі з крыптавалютамі. Гаворка ідзе як аб уваходных, так і выходных плацяжах. Пад блакіроўку трапляюць усе, незалежна ад грамадзянства. Проста расейцы ў топе гэтых пераводаў», – пракаментаваў інфармацыю аб закрыцці рахункаў мэнэджар «Bank of Georgia».

Ёсць таксама інфармацыя пра тое, што рахункі зачыняе і другі самы буйны банк Грузіі – TBC.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў