Студэнта БДУ затрымалі ў дэканаце ўніверсітэта і пакаралі 15-соднявым арыштам


Студэнта Іллю Сіўцова за апошнія два тыдні ўжо двойчы затрымлівалі і абодва раза адпраўлялі на содні, паведамляюць праваабаронцы.

Студэнт БДУ Ілля Сіўцоў.
Фота: viasnanazirae / Telegram

Першае затрыманне 22-гадовага студэнта адбылося 13 снежня. Тады ў праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа», на якім хлопец распавядае, што падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы, рэгістраваўся ў плане «Перамога», удзельнічаў у масавых беспарадках у жніўні 2020 года, а таксама быў назіральнікам на выбарах. Пасля першага арышту суд пакараў Сіўцова 6 соднямі адміністрацыйнага арышту.

Аднак праз два дні пасля вызвалення з Акрэсціна, 21 снежня, студэнта выклікалі ў дэканат БДУ, каб ён напісаў тлумачальны ліст. На выхадзе з дэканата Іллю зноў затрымалі сілавікі.

Другі суд над студэнтам прайшоў учора, 22 снежня, у судзе Маскоўскага раёну. Яго абвінавацілі ў распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Суддзя Сяргей Кацар, які разглядаў справу, прысудзіў хлопцу 15 содняў адміністрацыйнага арышту.

Hавiны
На журналіста радыё «Свабода» Андрэя Кузнечыка завялі крымінальную справу
2021.12.23 12:18

АД, belsat.eu

Стужка навінаў