Урад зацвердзіў дні, калі беларусам у 2024 годзе трэба будзе працаваць у суботу


Урад вызначыў графік пераносу працоўных дзён у Беларусі ў 2024 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў Раман Галоўчанка, паведаміў тэлеграм-канал ураду. 

Каляндар на 2024 год.
Фота: oz.by

У 2024 годзе прадугледжаны перанос працоўнага дня з панядзелка 13 траўня на суботу 18 траўня і з пятніцы 8 лістапада на суботу 16 лістапада.

У выніку беларусы будуць спачатку адпачываць па чатыры дні (з 11 па 14 траўня і з 7 па 10 лістапада), а пасля працаваць па шэсць дзён.

Арганізацыі з улікам спецыфікі працы могуць самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу працоўных дзён. А самыя пераносы распаўсюджваюцца толькі на тых, хто працуе ў рэжыме пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў