Уладзімір Пуцін прыляцеў у Менск. Яго сустрэла завіруха


Борт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» пасля 12.00, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Уладзімір Пуцін прызямліўся ў Менску.
Фота: belta.by

«Самалёт ляцеў над тэрыторыяй Беларусі ў суправаджэнні знішчальнікаў. А 12:14 борт Пуціна Іл-96ПУ RA-96024 прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», – паведаміла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Пазней пра тое, што Уладзімір Пуцін прызямліўся ў Менску, напісалі афіцыйныя беларускія СМІ. Падобна, што ў аэрапорце яго не сустракаў Аляксандр Лукашэнка, затое сустрэла моцная беларуская завея.

Уладзімір Пуцін прыляцеў у Менск, каб паўдзельнічаць у саміце Савету калектыўнай бяспекі АДКБ. Старшыняваць на паседжанні будзе Аляксандр Лукашэнка. У Менск ужо прыляцелі прэзідэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон і Кыргызстану – Садыр Жапараў, сёння зранку прыбыў таксама кіраўнік Казахстану Касым-Жамарт Такаеў. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян на саміт не прыедзе.

Паводле афіцыйных паведамленняў, чальцы Савету калектыўнай бяспекі абмяркуюць падчас сустрэчы ў Менску актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вызначаць задачы на будучыню, а таксама падпішуць шэраг дакументаў, накіраваных на захаванне інтарэсаў краінаў – чальцоў АДКБ.

Аналітыка
Саміт на фоне чутак аб распадзе. Што адбываецца з АДКБ?
2023.11.20 18:04

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў