У Беларусі ўлучаюць ацяпленне, якое будзе аплачвацца паводле новых тарыфаў


Батарэя ў кватэры.
Фота: informator.ua

У Менску ацяпленне ўлучылі 22 верасня. Рахунак будзе налічаны паводле новых тарыфаў, якія паднялі з 1 чэрвеня, паведамляе Zerkalo.io.

1 чэрвеня ў Беларусі павысіліся тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады на 6,3 %. Такім чынам у двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 м² за ацяпленне (спажыты аб’ём 1,0163 Гкал) за поўны месяц трэба будзе заплаціць Br 22,28.

Калі ў двухпакаёвай кватэры ніхто не зарэгістраваны, то да аплаты выставяць рахунак Br 109,06.

Мінулы раз тарыф на ацяпленне і падагрэў вады павысілі з 1 студзеня на 16,3 %.

У жыллёвы фонд, інтэрнаты, установы адукацыі (акрамя садкоў і школаў), тэатры, агульнагарадскія лазні цяпло пачнуць падаваць пры сярэдняй тэмпературы за содні цягам пяці дзён 8 градусаў цяпла і ніжэй.

Ацяпленне ў дзіцячых садках і школах, лячэбна-прафілактычных установах і ўстановах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках і гатэлях Менску ўжо ўлучылі 20 верасня. Гэтак гарадскія ўлады пастанавілі 17 верасня.

У такія аб’екты падаваць цяпло пачнуць ажыццяўляць пры сярэдняй за содні тэмпературы цягам пяці дзён 10 градусаў цяпла і ніжэй.

Hавiны
Бульба, морква і капуста падаражалі ўдвая з пачатку 2021 года
2021.07.13 10:21

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў