Сужэнцаў шосты раз асудзілі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы. Яны правядуць за кратамі 84 дні


Справы Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай і Сяргея Крупеніча 23 верасня разглядала суддзя Ленінскага раёну Менску Таццяна Шоцік. Гэтым разам на іх склалі чарговыя пратаколы па адміністратыўным артыкуле 19.11 за перасыл паведамленняў 18 чэрвеня адзін адному, але з розных «экстрэмісцкіх» каналаў, паведамляюць праваабаронцы.

Тэлеграм. Менск, Беларусь. 28 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

На судзе Анастасія сказала, што наогул не ведала аб тым, што каналы прызнаныя «экстрэмісцкімі», і што нельга такое дасылаць у прыватных паведамленнях мужу. Сяргей жа паабяцаў суддзі больш ніколі не чытаць тэлеграм-каналы. У выніку суддзя Шоцік пакарала абодвух 13-соднявы арыштам.

Анастасію і Сяргея першы раз затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. З таго часу іх асудзілі агулам на 84 суткі кожнага за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адзін адному інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў». Вядома, што пасля затрымання сям’і на адным з праўладных тэлеграм-каналаў з’явілася пакаяльнае відэа з дзяўчынай.

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева – настаўніца ў менскай гімназіі, у жніўні ў яе скончваўся кантракт.

Артыкулы
«Каб палітычныя пытанні не падымаліся нават паміж роднымі». Як улады змагаюцца з іншадумствам пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам
2021.09.16 16:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў