Прэм'ер-міністр Украіны назваў суму, якую краіна патраціла на вайну


Украіна за шэсць месяцаў выдаткавала на вайну 420 млрд грыўняў (каля 11,4 млрд долараў ЗША). Пра гэта распавёў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль на паседжанні ўраду.

Дзяніс Шмыгаль.
Фота: Денис Шмигаль/Facebook

«З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі выдаткі дзяржаўнага бюджэту склалі амаль 1 трлн. З іх больш за 420 млрд грыўняў было выдаткавана на абарону і бяспеку нашай краіны», – заявіў Шмыгаль.

Амаль 70 % вайсковых выдаткаў (288 млрд грыўняў) пайшлі на заробак вайскоўцам, а 135 млрд грыўняў – на набыццё і рамонт вайсковай тэхнікі, закупку боепрыпасаў і прадукцыі абароннага прызначэння.

Таксама прэм’ер-міністр адзначыў, што саюзнікі даюць Украіне адчувальна больш, чым яна магла б адолець сама. Паводле яго, Украіна ўжо атрымала дапамогі на 14 млрд долараў ЗША, а да канца года разлічвае атрымаць яшчэ 12–16 млрд.

Аналітыка
Эфект HIMARS. Як заходняя зброя змяняе вайну паміж Украінай і Расеяй
2022.08.05 12:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў