Улады збіраюцца ліквідаваць гарадзенскі «Трэці сектар»


3 верасня адбудзецца судовае паседжанне па справе ліквідавання гарадзенскай грамадскай арганізацыі «Цэнтр «Трэці сектар», паведамляюць стваральнікі аб’яднання ў Facebook.

Улады Горадні, як і па ўсёй краіны, вядуць ліквідаванне і пераслед грамадскіх арганізацыяў. Раней у офісе «Трэцяга сектару» сілавікі зладзілі ператрус. Цяпер прызначылі на 3 верасня судовае паседжанне па справе ліквідавання рэгістрацыі аб’яднання

«Нягледзячы на тое, што мы, як і яшчэ амаль дзве сотні іншых арганізацыяў, рыхтаваліся менавіта да такога сцэнару, я моцна засмучаны. Гэта ўдар не столькі па нас, колькі па людзях, для якіх мы працавалі. Найперш балюча за сталых людзей – студэнтаў Універсітэту Залатога Веку, для якіх наш Універсітэт быў не толькі навучальнай пляцоўкай, але і месцам сустрэч, сяброўства і падарожжаў», – распавёў Hrodna.life старшыня праўлення «Цэнтра «Трэці сектар» Вітаўт Руднік.

Нягледзячы на пераслед з боку дзяржавы, стваральнікі арганізацыі маюць намер працаваць дыстанцыйна.

Артыкулы
Кліп на песню «Баю-бай» прызналі экстрэмісцкім
2021.08.23 14:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў