Украінскія ўлады ўвялі санкцыі супраць расейскай кампаніі «Wildberries» і яе кіраўніцтва. Адпаведны ўказ апублікаваны на афіцыйным сайце прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
Санкцыі таксама ўведзеныя супраць прадстаўніцтваў «Wildberries» ва Украіне, у Польшчы, Арменіі, Беларусі, Кыргызстане і Казахстане.
Апроч таго, пад санкцыі трапіў шэраг зарэгістраваных у Францыі арганізацыяў, звязаных з самаабвешчанай «ДНР» і Крымам.
Усе актывы названых кампаній блакуюцца на тры гады, ім забараняецца транзіт рэсурсаў, пералётаў і перавозак па Украіне, а таксама перадача ім тэхналогіяў і правоў інтэлектуальнай уласнасці, вывядзенне капіталу з Украіны.
Пра тое, што інтэрнэт-крама «Wildberries» можа патрапіць пад санкцыі яшчэ ўзімку заявіў прадстаўнік Дзяржкамтэлерадыё Украіны Сяргей Алейнік. Прычына – на wildberries.ua знайшлі кнігі «яскрава выяўленага антыўкраінскага зместу».
МГ belsat.eu