Літва рыхтуецца да росту мігрантаў з Блізкага Усходу ў дзясяткі разоў


Мігранты ў лагеры уцекачоў у Літве. 19 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

Літва рыхтуецца да найгоршага сцэнару і росту некантраляванай міграцыі з Беларусі ў дзясяткі разоў. Улады краіны плануюць пабудаваць кантэйнернае мястэчка на 40 000 асобаў у Швянчонскім раёне, піша Delfi.

Дырэктарка адміністрацыі мэрыі Швянчонскага раёну Ёвіта Рудзеніене сказала Delfi, што МУС была прапанаваная тэрыторыя для абсталявання адмысловага мястэчка для мігрантаў на 40 тыс чалавек. Гэта тэрыторыя ў 16 га ў вёсцы Аугуставас, недалёка ад Швянчоніса. «Там ёсць закінутыя будынкі, да якіх падведзены вадаправод і каналізацыя. Недалёка ёсць электрастанцыя», – сказала прадстаўнік муніцыпалітэта.

Сёлета не менш за 2 338 чалавек (паводле афіцыйных літоўскіх звестак ад 22 ліпеня) спрабавалі незаконна пераправіцца з Беларусі ў Літву. Гэта ў 20 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Летась быў затрыманы толькі 81 мігрант. У сярэднім апошнім часам штодня затрымліваюць каля сотні чалавек, а часам і больш.

Рэпартаж
«Мы бачылі тое ж самае падчас вялікага міграцыйнага крызісу». Рэпартаж з літоўска-беларускай мяжы
2021.07.22 19:59

Пераважная большасць мігрантаў – гэта грамадзяне Іраку і іншых краінаў Блізкага Усходу.

АА belsat.eu

Стужка навінаў