Ліквідацыя арганізацыяў і кавідных надбавак. Галоўнае за 23 ліпеня

Акцыя беларусаў Японіі. Фота: vybory_smotri /

Падыходзіць да заканчэння 23 ліпеня – 349 дзень пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Падводзім вынікі.

Зачыстка грамадзянскай супольнасці

За паўдня Мінюст ліквідаваў больш за 40 грамадскіх арганізацыяў. Сярод іх – «Бізнес школа ІПМ», Press Club Belarus, «Мова Нанова»

У пятніцу 23 ліпеня шмат якія грамадскія арганізацыі Беларусі даведаліся, што яшчэ напярэдадні, 22 ліпеня быў распачаты працэс іх ліквідацыі. На канец дня праваабаронцы «Вясны» налічылі 49 зачыненых НДА. Сярод іх – культурніцкія, адукацыйныя, дабрачынныя, аналітычныя і гэтак далей.

Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам

Некаторыя арганізацыі плануюць працягнуць сваю дзейнасць без рэгістрацыі. А вось некаторыя, у тым ліку і дабрачынныя, вымушаныя будуць закрыцца.

Ковідныя надбаўкі паменшацца. Мінздароўя змяніла парадак кампенсацыі за працу ва ўмовах інфекцыі

Пры гэтым арганізацыі – не адзінае з таго, ад чаго пазбаўляюцца афіцыйныя ўлады. Гэтак, унесеныя змены ў Метадычныя рэкамендацыі для ўжывання ўказу Лукашэнкі № 131 ад 16 красавіка 2020 года аб матэрыяльным стымуляванні працаўнікоў аховы здароўя. Цяпер, калі медык больш за траціну працоўнага часу кантактаваў з каронавірусам, ён атрымае даплату толькі за гэтыя гадзіны, а не за ўвесь месяц працы, як раней.

Новыя санкцыі

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага прадпрыемства «Агат»

Прынёс сённяшні дзень і новыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў. Напрыклад, Вялікая Брытанія ўнесла ў санкцыйны спіс дзяржпрадпрыемства «Агат – электрамеханічны завод».

А Украіна прыняла санкцыі супраць расейскай кампаніі «Wildberries» і ейнага беларускага філіялу.

Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускага філіялу расейскай фірмы «Wildberries»

Спорт і палітыка

У свеце ж сёння стартавала перанесеная з мінулага года летняя Алімпіяда. З гэтай нагоды беларусы Японіі правялі акцыю ў падтрымку спартсменаў, якія падпісалі ліст супраць гвалту і прымаюць удзел у Алімпіядзе.

Беларусы Японіі на Алімпіядзе падтрымалі беларускіх спартоўцаў– праціўнікаў гвалту. Колькі іх?

Сёлета беларуская дэлегацыя складаецца са 108 атлетаў. 7 з іх падпісалі ліст супраць гвалту, а 42 – у падтрыманне дзеянняў сілавікоў.

Скончыўся ж дзень вызваленнем двух журналістаў, затрыманых 16 ліпеня, – Ганны Галёты і Алеся Дашчынскага. Але ж за кратамі застаюцца Ігар Ільяш, Алег Груздзіловіч, Інэса Студзінская і сотні іншых палітвязняў.

Выйшлі на волю журналісты Ганна Галёта і Алесь Дашчынскі

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны